| 85.143(4Беи)
Б994
Бялыніцкі-Біруля, Вітольд Каэтанавіч.
Я хадзіў па роднай беларускай зямлі. Я быў шчаслівы... [Текст] = Я ходил по родной белорусской земле. Я был счастлив... = I walked over the native belarusian land. I was happy... : [альбом / Вітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-Біруля ; прадмова: У. Пракапцоў]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018. - 141, [2] с. : іл.
|
Выданне знаёміць з творчасцю беларускага мастака, нацыянальнага генія, майстра імпрэсіяністычнага пейзажу, чалавека з унікальным талентам тонкага лірыка Вітольда Каятанавіча Бялыніцкага-Бірулі (1872-1957).
Жывапісец меў яскравую творчую індывідуальнасць, дасканала валодаў своеасаблівай мастацкай мовай. Вымушаны з розных абставін жыць і працаваць у Расіі, ён да апошняй хвіліны душой і думкамі вяртаўся да сваёй малой Радзімы, якая ўзгадавала яго і вывела на сусветна вядомую сцяжыну мастацтва. Альбом "Я хадзіў па роднай беларускай зямлі. Я быў шчаслівы..." - своеасаблівая спроба праз творы мастака і лірычныя замалёўкі, што прадстаўлены вершамі беларускіх і рускіх паэтаў, а таксама праз успаміны Бялыніцкага-Бірулі спасцігнуць унутраны свет слыннага беларускага майстра.
Выданне будзе цікавым шырокаму колу чытачоў, якія захапляюцца мастацтвам Беларусі.
|