| 63.3(4Беи)
Д798
Дубянецкі, Эдуард Станіслававіч.
Асветнікі Беларусі: Іван Фёдараў, Пётр Мсціславец, Спірыдон Собаль [Текст] / Эдуард Дубянецкі. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018. - 60, [3] с. : іл. - (Ганаруся табой, Беларусь!).
|
Кніга распавядае пра жыццёвы шлях славутых асветнікаў-друкароў Івана Фёдарава, Пятра Мсціслаўца і Спірыдона Собаля. Іван Фёдараў выпусціў у свет грунтоўныя кнігі, што значна спрыялі пашырэнню асветы і развіццю духоўнай культуры трох усходнеславянскіх народаў: беларусаў, украінцаў і рускіх. Пётр Мсціславец на працягу многіх гадоў аддаваў свае жыццёвыя сілы і веды на карысць асветы і адукацыі простых людзей. Па сутнасці, менавіта ён адрадзіў і працягнуў справу Францыска Скарыны і нават узбагаціў закладзеныя ім традыцыі кнігадрукавання. Годны прадаўжальнік кнігавыдавецкай справы Спірыдон Собаль быў таленавітым друкаром-прадпрымальнікам, паколькі ў розных мясцінах ствараў прыватныя друкарні, выдаваў у іх кнігі рэлігійнай і адукацыйна-выхаваўчай тэматыкі, а затым спрыяў іх папулярызацыі і распаўсюджванню. Матэрыял у кнізе пабудаваны на фактах, чытэльны i багата аздоблены iлюстрацыямi. Чытач убачыць рэпрадукцыi карцiн, копii дакументаў, сучасныя фотаздымкi i выявы тых жа месцаў на старых паштоўках. Аўтар кнігі “Іван Фёдараў, Пётр Мсціславец, Спірыдон Собаль” стварыў iнтэрактыўную прастору, якая дазваляе знаёмiцца з гiстарычнымi асобамi, адчуваючы каларыт XVI – XVII стагоддзяў. I зрабiць гэта будзе цiкава не толькi школьнiку i настаўнiку, але і кожнаму, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай беларускага народа. |