22
Галоўным і найбольш вядомым старажытным абрадам памінання памерлых у беларусаў з’яўляюцца Дзяды. Гэтая ўнікальная сямейна-родавая традыцыя спалучае ў сабе дахрысціянскія і хрысціянскія карані, застаючыся адной з найважнейшых частак нематэрыяльнай культурнай спадчыны беларускага народа.
Святкавалі Дзяды на Масленіцу, на Раданіцу, на Сёмуху, перад летнім святам Пятра і Паўла, а таксама ўвосень. Восеньскія Дзяды заўсёды лічыліся самымі галоўнымі.
Свята Дзядоў, якое глыбока ўкаранілася ў культуры і духоўнай спадчыне нашай краіны, праваслаўныя адзначаюць у трэці тыдзень пасля Пакрава. Яно для нас не проста чарговая дата ў календары, а сапраўды святы момант успаміну сваіх продкаў.
Супрацоўнікі бібліятэкі запрашаюць вас да прагляду презентацыі “ Дзяды: гісторыя і традыцыі свята”.
Вернуться в каталог всех новостей



+375 152 446802
























































Научная библиотека ГрГМУ