21
26 лістапада 1930 года нарадзіўся класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч. Сярод найбольш вядомых яго твораў: аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха”, раманы “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Чорны замак Альшанскі”, нарыс “Зямля пад белымі крыламі”.
Талент Караткевіча шматгранны. Ён спрабаваў сябе ў самых розных жанрах: пісаў раманы, аповесці, апавяданні, казкі для дзяцей, нарысы, вершы, п’есы, эсэ, навуковыя даследванні, кінасцэнарыіі. Уладзімір Караткевіч першы з беларускіх пісьменнікаў звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву.
Сваімі творамі ён змог зацікавіць беларускіх чытачоў гісторыяй роднай краіны. У публіцыстычных артыкулах выступаў у абарону беларускай мовы і культуры, помнікаў архітэктуры і прыроды.
Уладзімір Караткевіч істотна паўплываў на грамадскае, эстэтычнае і духоўнае жыццё свайго народа.
Прапануем вашай увазе прэзентацыю “Уладзімір Караткевіч. Неўтаймоўны геній беларускай літаратуры”.
Вернуться в каталог всех новостей



+375 152 446802

























































Объединенная научная библиотека ГрГМУ