
Беларуская літаратура – гэта не толькі творы, напісаныя па-беларуску, але і творы на мовах іншых народаў (рускай, польскай і г.д.) альбо на старажытных мовах – царкоўна-славянскай і лацінскай. Паэта Міколу Гусоўскага, які пісаў на польскай і лацінскай мовах, даследчыкі таксама адносяць да беларускіх пісьменнікаў. Сёння ён уключаны ЮНЕСКА ў пералік выдатных дзеячаў сусветнай культуры. Творчую спадчыну Гусоўскага складаюць паэмы “Песня пра зубра”, “Новая і славутая перамога над туркамі ў ліпені месяцы”, “Жыццё і подзвіг святога Гіяцынта” і 11 вершаў, змешчаных у кракаўскім выданні зборніка “Песня пра зубра”.
Супрацоўнікі бібліятэкі запрашаюць да прагляду прэзентацыі "Мікола Гусоўскі: голас Беларусі ў еўрапейскай літаратуры. 555 гадоў з дня нараджэння Міколы Гусоўскага".
Вернуться к новостям