
Беларускі народ ганарыцца сваёй культурнай спадчынай і такімі выдатнымі таленавітымі людзьмі, як Францыск Скарына, што з'яўляецца пачынальнікам беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Гэты асветнік-гуманіст, доктар медыцыны, арыгінальны мысліцель, пісьменнік-публіцыст, выдавец, перакладчык-паліглот — найбольш велічная постаць эпохі Адраджэння на Беларусі. Яго і сёння можна лічыць зоркай першай велічыні на небасхіле нашай нацыянальнай культуры. Чалавек выключна шырокай эрудыцыі, сэнс сваёй дзейнасці Францыск Скарына бачыў у служэнні народу. Ён імкнуўся далучыць сваіх суайчыннікаў да здабыткаў агульначалавечай культуры і рабіў гэта праз кнігі.
Супрацоўнікі бібліятэкі запрашаюць вас да прагляду прэзентацыі «Францыск Скарына – чалавек свету. 535 гадоў з дня нараджэння».
Вернуться в каталог всех новостей