Сёлета спаўняецца 225 гадоў з дня нараджэння Адама Міцкевіча – паэта, публіцыста, грамадска-палітычнага дзеяча, дзіцячыя і юнацкія гады якога прайшлі ў Беларусі – у сучасным Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці.
Праз усё жыццё пранёс геніяльны паэт узвышанае і пяшчотнае пачуццё любові да беларускай зямлі, на якой ён нарадзіўся.
Свае адносіны да беларускай мовы, фальклору, да нашай гісторыі Адам Міцкевіч засведчыў у сваіх лекцыях у Каледж дэ Франс, сцвярджаючы: «…На беларускай мове, якую называюць русінскай або літоўска-рускай… гаворыць каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і цудоўна распрацавана. У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ёю для сваёй дыпламатычнай перапіскі».
Адам Міцкевіч сёння трактуецца не толькі як вялікі паэт, прарок, геній, але і магутная асоба, творца, што адкрываў свету Беларусь, беларускую мову, беларускую гісторыю.
Паважаныя чытачы! З гэтай нагоды супрацоўнікі бібліятэкі запрашаюць Вас да прагляду прэзентацыі «Легенды, таямніцы і рэчаіснасць у жыцці Адама Міцкевіча»
Вернуться в каталог всех новостей