Напярэдадні, 22 мая, ва ўрачыстай абстаноўцы прайшло чарговае пасяджэнне клуба "Катарсіс".
Падчас мерапрыемства былі падвездены вынікі XII Адкрытага літаратурнага конкурса, у якім прынялі ўдзел звыш 50 аўтараў, як пачынаючых, так і дасведчаных, а таксама ўзнагароджанне пераможцаў.
Прыемна адзначыць, што лаўрэатамі названага конкурса ў намінацыі "Проза" сталі супрацоўнікі нашай бібліятэкі. Журы, на чале са старшыней Віктарам Іванавічам Варанцом, аднадушна прысудзіла:
- I месца – Кашлей Дзіяне, бібліятэкару 1 катэгорыі;
- III месца – Дарожкіну Андрэю, бібліятэкару 2 катэгорыі.
Віншуем нашых аўтараў і жадаем ім натхнення, светлых думак ды новых цікавых твораў!
Вернуться в каталог всех новостей