Паважаныя чытачы!
У гэтым годзе адзначаецца 465 - год з дня нараджэння дзяржаўнага, палітычнага, грамадскага і ваеннага дзеяча ВКЛ, дыпламата, мысліцеля Льва Іванавіча Сапегі. Пісар, падканцлер і канцлер вялікі літоўскі на працягу 34 гадоў, ваявода віленскі і адначасова гетман вялікі літоўскі. Ініцыятар стварэння Статута 1588г., Трыбунала 1581г.. Леў Сапега ўвайшоў у гісторыю Беларусі як выдатны дзяржаўны дзеяч і дыпламат. Сучаснікі звалі яго "літоўскім Саламонам". Нашчадкі таксама высока ацанілі духоўную спадчыну Льва Сапегі. З гэтай нагоды супрацоўнікі бібліятэкі запрашаюць Вас да прагляду прэзентацыі «Вялікі беларус Леў Сапега» (да 465-годдзя з дня нараджэння).
Вернуться в каталог новостей за 2022 год