Калі ж дазволіш Божа, мне ў той край вярнуцца,
З выгнання горкага, каб дома апынуцца…
Адам Міцкевіч
Сёлета спаўняецца 220 гадоў з дня нараджэння Адама Міцкевіча – паэта, публіцыста, грамадска-палітычнага дзеяча, дзіцячыя і юнацкія гады якога прайшлі ў Беларусі – у сучасным Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці.
З гэтай нагоды 19 лістапада 2018 г. супрацоўнікамі аддзела абслугоўвання для 2 курса лячэбнага факультэта было падрыхтавана і праведзена мерапрыемства «Зямля Навагрудская, краю мой родны…».
На ім студэнтам прапанавалася паглыбіць свае веды аб жыцці і творчасці Адама Міцкевіча, яны прагледзелі прэзентацыю з відэаролікам, а таксама здзейснілі віртуальнае падарожжа ў музей-сядзібу Адама Міцкевіча “Завоссе” і дом-музей у Навагрудку.
Праз усё жыццё пранёс геніяльны паэт узвышанае і пяшчотнае пачуццё любові да беларускай зямлі, на якой ён нарадзіўся 220 год назад, 24 снежня 1798 года. Тут, на Навагрудчыне, сярод маляўнічых узгоркаў прайшло дзяцінства і юнацтва паэта.
Да самай смерці, якая наступіла ў Канстанцінопалі 26 лістапада 1855 года, Міцкевіч імкнуўся ў “айчыну сваёй думкі”, да беларускіх палёў і лясоў.
Свае адносіны да беларускай мовы, фальклору, да нашай гісторыі Адам Міцкевіч засведчыў у сваіх лекцыях у Каледж дэ Франс, сцвярджаючы «…На беларускай мове, якую называюць русінскай або літоўска-рускай… гаворыць каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і цудоўна распрацавана. У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ёю для сваёй дыпламатычнай перапіскі».
Адам Міцкевіч сёння трактуецца не толькі як вялікі паэт, прарок, геній, але і магутная асоба, творца, што адкрываў свету Беларусь, беларускую мову, беларускую гісторыю.
Вернуться в каталог всех новостей