Паважаныя чытачы! Абанемент вучэбнай літаратуры запрашае Вас да прагляду віртуальнай выставы “Гродна. Гарадніца Тызенгаўза”.
У 2018 годзе спаўняецца 285 год з дня нараджэння князя Антонія Тызенгаўза. Ён быў вядомай асобай ў беларускай гісторыі эпохі Рэчы Паспалітай. Рэфарматар, падскарбі надворны літоўскі, заснавальнік мануфактур у Паставах і Гродна. Тызенгаўз унёс вялікі ўклад у эканамічнае развіццё краю. Служыў прыкладам патрыятычна настроенага дзеяча, што верыў ў вялікую сілу навукі і рэформаў.
Сучаснікі называлі яго Інфлянцкім д’яблам і Літоўскім царом, а сам кароль і вялікі князь Станіслаў Панятоўскі аказваў яму поўную падтрымку. Але што магло атрымацца ў чалавека, які хацеў апярэдзіць свой час?
Вернуться в каталог всех новостей