Абонемент художественной литературы и искусства приглашает вас на просмотр выставки "Багацце беларускага фальклору".

Песні і казкі, легенды і паданні, прыказкі і загадкі роднага краю! Колькі ў іх глыбокай мудрасці і высокай паэзіі, колькі святла душы таго, хто стварыў - душы працоўнага люду! Колькі жыццёвай сілы і хараства ў іх мове! І як жа важна кожнаму чалавеку з маладых гадоў далучыцца душою да паэтычных і моўных скарбаў свайго народа - так, каб праз усё жыццё адчуваць патрэбу зноў і зноў прыгубіць сэрцам з гэтай цудоўнай невычэрпнай крыніцы, а прыгубіўшы - адчуць, як ты мацнееш духам, святлееш думкай, дужэеш і акрыляешся на додрыя людскія справы!

"Багацце беларускага фальклору"

А на Купалу
Рана сонца іграла -
Рана сонца іграла
На добрыя годы -
На добрыя годы,
На цёплыя росы -
На цёплыя росы,
На хлябы ўраджаі -
На хлябы ўраджаі.

82.3(4Беи)
В994

Вяселле [Текст] : абрад / [уклад., уступ. артыкул и камент. К. А. Цвіркі]. - Мінск : Навука і тэхніка, 1978. - 640 с. : нот. іл. - (Беларуская народная творчасць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору).

У том уключаны найбольш поўныя і тыповыя апісанні традыцыйных вясельных абрадаў, зробленыя этнографамі і фалькларыстамі ў асноўным у XIX—XX стст. Змешчаныя тут матэрыялы даюць шырокае ўяўленне пра беларускае вяселле, яго хзрактэрныя рысы і рэгіянальныя асаблівасці. У апісаннях пададзенм шматлікія тэксты вясельных песень.

Разлічан на этнографаў, фалькларыстаў, філолагаў, работнікаў культуры і ўсіх, хто цікавіцца беларускай народнай творчасцю.

82.3(4Беи)
П282

Песні пра каханне [Текст] / [склад., сістэматызацыя тэкстаў, уступ. артыкул і камент. І. К. Цішчанкі ; муз. частка і ўступ. артыкул да яе С. Г. Нісневіч ; рэд. тома А. С. Фядосік, Г. І. Цітовіч]. - Мінск : Навука і тэхніка, 1978. - 616 с. : іл., нот. іл. - (Беларуская народная творчасць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору).

У том уключаны лепшыя ўзоры беларускіх песень пра каханне, якія ўзяты з друкаваных крыніц і розных архіўных фондаў.

Разлічан на фалькларыстаў. зтнографаў, выкладчыкаў, студэнтаў. Песні могуць быць выкарыстаны калектывамі мастацкай самадзейнасці, прафесійнымі хорамі, салістамі, музычнымі і культурна-асветнымі ўстановамі.

82.3(4Беи)
Ч20

Чарадзейныя казкі [Текст] / АН БССР ; Ін-т мастацтазнаўства, этнаграфіі і фальклору ; склад. К. П. Кабашнікаў, Г. А. Барташэвіч. - Мінск : Навука і тэхніка, 1973 - . - (Беларуская народная творчасць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору). Ч. 1. - 1973. - 647 с.

Кніга з'яўляецца працягам выдання беларускіх казак, пачатак якому быў пакладзены папярэднім томам «Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі». У том уключаны характэрныя для беларускага казачнага эпасу творы пра асілкаў, на былінныя сюжэты і іншыя. Матэрыялы ўзяты з друкаваных крыніц, большасць якіх зараз практычна недаступна шырокаму колу чытачоў, і з архіваў. Пры адборы тэкстаў улічваліся іх мастацкія вартасці і навуковая каштоўнасць. Ва ўступным артыкуле і каментарыях да тэкстаў раскрываюцца ідэйныя і мастацкія асаблівасці чарадзейных казак, вызначаецца іх месца сярод адпаведных твораў іншых народаў, даюцца ўсходне-славянскія варыянты.

85.319
Ш93

Шырма, Рыгор Раманавіч.

Беларускія народныя песні, загадкі і прыказкі [Текст] / Р. Р. Шырма. - Мінск : Дзяржаўнае выд-ва БССР, 1947 - . Т. 1. - 1947. - 219 с.

Скачать PDF-версию выставки

1 | 2 | 3

Вернуться на список тематических выставок

Контакты

Услуги Онлайн

Полнотекстовая БД внутривузовских изданий

Электронные полки студента

Большая медицинская библиотека

Сетевая электронная библиотека

Ресурсы по подписке

Тестовые доступы

В помощь научной деятельности

В помощь образовательному процессу

Виртуальные выставки

  • Виртуальный музей

    Навигатор по разделам сайта в помощь дистанционному образованию

    Видеоинструкция

    Основы информационной культуры пользователей

    Наши опросы

    С юмором о библиотеках

    Виджет сайта библиотеки ГрГМУ

    Календарь медицинских праздников и событий

    Ошибка в тексте?