Паважаныя чытачы! Запрашаем Вас на прагляд віртуальнай выставы "Не словам адзіным, але…буквіцай" (Францыск Скарына: жыцце, творчасць,светапогляд).

У жыцці кожнага народа, у гісторыі яго культуры пачэснае месца належала і належыць кнізе. Пачаткам кнігадрукавання на Беларусі лічыцца 1517 год, калі наш славуты зямляк з Полацка, асветнік і гуманіст Францыск Скарына надрукаваў у Празе першую беларускую кнігу "Псалтыр".

Францыск Скарына нарадзіўся ў г.Полацку каля 1490 г. Атрымаў ступень бакалаўра філасофіі і ступень магістра медыцынскіх навук ў Кракаўскім універсітэце, затым ступень доктара "лекарскіх навук" у Падуанскім універсітэце.Выдавецкую дзейнасць пачаў у Празе, дзе надрукаваў 23 ілюстраваныя кнігі Бібліі ў перакладзе на старабеларускую мову.У пачатку 1520-х гадоў пераехаў у Вільню і заснаваў друкарню. У ёй надрукаваны "Малая падарожная кніжка" і Апостал. Кнігі Скарыны зрабілі значны ўплыў на духоўную культуру Беларусі і Украіны, стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве, распаўсюджваліся ў шматлікіх рукапісных копіях.

У 2017 годзе наша краіна будзе святкаваць 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Да юбілею, задуманы і паступова рэалізуецца агульнанацыянальны праект па выпуску факсіміле поўнага збору кніг Францыска Скарыны. За гэты перыяд будзе выдадзена 25 кніг ў 20 тамах, надрукаваных Францыскам Скарынай у Празе і Вільна.

"Не словам адзіным, але…буквіцай" (Францыск Скарына: жыцце, творчасць, светапогляд)

…Яшчэ ў дні старыя, у век наш лучынны,
Аб горадзе Полацку слава ішла, -
Друкар там выдатны Георгій Скарына,
Што зоры, рассыпаў па роднай краіне
Крыштальныя словы навукі-святла.

П.Броўка "Беларусь"

76.11
Ч262

450 год беларускага кнігадрукавання [Текст] / АН БССР. - Мн. : Навука і тэхніка, 1968. - 436 с.

У кнізе разглядаецца гісторыя кнігавыдааецкай справы Беларусі і роля выдатнага беларускага вучонага-асветніка Ф. Скарыны ў распаўсюджанні друкаванага слова. Аналізуюцца кнігі Скарыны з боку мовы. Даецца агляд сусветнай Скарыніяны за апошнія 40 гадоў. Бібліягр. у падрадковых заўвагах.

Скачать PDF-версию выставки

1 | 2 | 3

Вернуться на список тематических выставок

Контакты

Услуги Онлайн

Полнотекстовая БД внутривузовских изданий

Электронные полки студента

Большая медицинская библиотека

Сетевая электронная библиотека

Ресурсы по подписке

Тестовые доступы

В помощь научной деятельности

В помощь образовательному процессу

Виртуальные выставки

  • Виртуальный музей

    Навигатор по разделам сайта в помощь дистанционному образованию

    Видеоинструкция

    Основы информационной культуры пользователей

    Наши опросы

    С юмором о библиотеках

    Виджет сайта библиотеки ГрГМУ

    Календарь медицинских праздников и событий

    Ошибка в тексте?