2017 год у Беларусі праходзіць пад знакам святкавання 135-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
З гэтай нагоды 23 лістапада 2017г. супрацоўнікамі аддзела абслугоўвання для 2 курса лячэбнага факультэта было падрыхтавана і праведзена мерапрыемства «Славутыя сыны Беларусі». На ім студэнтам прапанавалася аднавіць свае веды аб жыцці і творчасці класікаў беларускай літаратуры, а таксама даведацца пра цікавыя факты з іх жыцця.
Студэнты слухалі ўрыўкі з твораў Я.Купалы і Я. Коласа, прагледзелі відэаролік аб іх жыцці і творчасці.
Таксама да ўвагі навучэнцаў была падрыхтавана кніжная выстава, значную частку якой займала літаратура з вялікай колькасцю фатаздымкаў, інтэрвью, эсэ, успамінамі родных і знаёмых Янкі Купалы і Якуба Коласа. Гістарычная заслуга Янкі Купалы і Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур сусвету.
Вернуться в каталог всех новостей