“І першую кнігу на мове сваёй друкуе нашчадкам Скарына”RSS

 2017-09-11   6330

Паважаныя чытачы!

Абанемент мастацкай літаратуры працягвае цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і запрашае вас на прагляд выставы “І першую кнігу на мове сваёй друкуе нашчадкам Скарына”, якая знаходзіцца ў к. 105.

Францыск Скарына быў сапраўды тытанічнай асобай, універсальным творцам, які паспяхова рэалізоўваў свае творчыя здольнасці ў такіх галінах духоўнай культуры, як літаратура, мастацкі пераклад, філасофія, асвета, выдавецкая справа. Абапіраючыся ў сваёй творчасці на гісторыка-культурныя здабыткі свайго народа, Скарына здолеў гарманічна іх спалучыць з традыціямі візантыйскага Ўсходу і лацінскага Захаду. Яго духоўная спадчына была асэнсавана, ўспрынята і развіта наступнымі пакаленнямі беларускіх мысліцеляў, гуманістаў-асветнікаў, пісьменнікаў і кнігавыдаўцоў - Сымонам Будным, Васілём Цяпінскім, Сімяонам Полацкім і інш.

Усё задуманнае і здзейсненае Францыскам Скарынам дазваляе лічыць яго, бадай, самым выдатным айчынным асветнікам-гуманістам за ўсю шматвяковую гісторыю нашай Бацькаўшчыны.

500-годдзе беларускага кнігадрукавання на працягу гэтага года адзначаюць па ўсёй Беларусі шматлікімі выставамі, конкурсамі, тэматычнымі вечарамі. Кульмінацыяй стане буйны міжнародны кангрэс, які пройдзе 14-15 верасня ў Мінску.

Посмотреть фотоотчет


Вернуться к новостям

Контакты

Услуги Онлайн

Полнотекстовая БД внутривузовских изданий

Электронные полки студента

Большая медицинская библиотека

Сетевая электронная библиотека

Ресурсы по подписке

Тестовые доступы

В помощь научной деятельности

В помощь образовательному процессу

Виртуальные выставки

  • Виртуальный музей

    Навигатор по разделам сайта в помощь дистанционному образованию

    Видеоинструкция

    Основы информационной культуры пользователей

    Гайд по библиотеке

    Наши опросы

    С юмором о библиотеках

    Виджет сайта библиотеки ГрГМУ

    Медицинские праздники

    Ошибка в тексте?