Паважаныя чытачы! Абанемент мастацкай літаратуры працягвае цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і запрашае вас на прагляд прэзентацыі "Старажытнейшая, самая славянская, мова беларуская мая". Таксама запрашаем вас на прагляд выставы "Стваральнікам беларускага пісьменства прысвячаецца", якая знаходзіцца ў к. 105.
У кожнага народа ёсць свая родная мова. Мова, на якой было сказана першае ў жыцці слова. Для кожнага чалавека яго мова самая найпрыгажэйшая. Матчына мова, спеўнае слова, родная мова - так ласкава, шаноўна называюць сапраўдныя беларусы сваю мову.
Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў поўных чароўнага хараства песнях, у афарбаваных міфічнасцю легендах, паданнях і мудрых праказках, у адмысловых загадках і магічна-таямнічых замовах, у трапных выслоўях і дасканалых па форме і мастацкіх якасцях казках, у творах мастацкай і навуковай літаратуры. Мова з'яўляецца той зброяй, тым сродкам, пры дапамозе якога людзі перадаюць адзін другому свае думкі. Мова замацоўвае кожную думку паасобку і ўсю сукупнасць думак чалавека, усё людское пазнанне свету. Захоўваючы духоўную спадчыну народа, мова яднае нашчадкаў і продкаў, звязвае мінулае з сучасным і будучым.
Я - беларус, i я шчаслівы,
Што маці мову мне дала,
Што родных песень пералівы
I зблізку чую, і здаля.
Н. Гілевіч
С другими виртуальными тематическими выставками можно ознакомиться здесь...
Вернуться к новостям