Прадстаўляем Вашай увазе новы праект Інстытута імя Гётэ – ONLEIHE.
Onleihe – гэта электронны абанемент бібліятэкі Інстытута імя Гётэ ў Беларусі. Сервіс дае магчымасць карыстацца электроннымі выданнямі – электроннымі кнігамі, аўдыёзапісамі, электроннай прэсай,гэта значыць атрымліваць на пэўны час файлы праз анлайн-абанемент Onleihe.
Звяртаем Вашу ўвагу, што фонд электроннай бібліятэкі будзе пастаянна папаўняцца. У дадзены момант ён складае больш за 700 электронных выданняў.
Для таго, каб карыстацца Onleihe, неабходна зарэгістравацца i запоўнiць рэгістрацыйны фармуляр: www.goethe.de/ins/by/min/wis/bib/olh/onf/beindex.htm.
Падрабязнасцi аб праекце ONLEIHE знаходяцца тут.
Вернуться к новостям