
14 красавіка спаўняецца 105 год з дня нараджэння нашага земляка, беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка, які ўнёс свой уклад у Вялікую Перамогу.
Аляксей Нічыпаравіч Карпюк (1920 – 1992) у гады вайны ўваходзіў у склад падпольнай дыверсійнай групы. Падчас адной з дыверсій на чыгунцы быў арыштаваны і адпраўлены ў беластоцкую турму, а затым у канцлагер Штутгоф. У 1943 годзе ён уцёк з лагера і працягнуў змагацца з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, узначаліў партызанскі атрад на Гродзеншчыне.
У 1944 –1945 гадах служыў у Савецкай Арміі, удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Германіі, быў двойчы ранены, узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені.
Да 80-годдзя Вялікай Перамогі супрацоўнікі бібліятэкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта падрыхтавалі відэаролік «Аляксей Карпюк. Франтавы дзённік».
Запрашаем да прагляду!
Вернуться к новостям