Маладыя літаратары ўніверсітэта атрымалі ўзнагароды на Нацыянальным фестывалі песні і паэзіі ў Маладзечна
Традыцыйна фестываль збірае найлепшых літаратараў краіны розных пакаленняў, якія сустракаюцца ў гарадскім Палацы культуры на літаратурна-музычнай гасцёўні.
Вядучымі мерапрыемства “Радзіма мая міралюбная” былі Алена Стэльмах – першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, журналістка, паэтэса і Міхаіл Пазнякоў – старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, празаік, мовазнавец.
Апладысментамі гледачы сустрэлі не толькі прызнаных майстроў слова, якія выступілі са сваімі вершамі, але і маладых паэтаў – пераможцаў Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Радком вярнуся па вясне” імя лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міколы Мятліцкага.
С гонарам паведамляем, што дыпламантамі конкурса сталі прадстаўнікі нашага ўніверсітэта: Дзіяна Трацяк – студэнтка 4 курса педыятрычнага факультэта і Андрэй Дарожкін – бібліятэкар 2 катэгорыi.
Варта адзначыць, што напачатку дня дэлегацыю Саюза пісьменнікаў Беларусі ды ўдзельнікаў урачыстай цырымоніі чакала насычаная культурная праграма, якая ўключала паездку на радзіму Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы (в. Вязынка), а таксама ўдзел у адкрыцці персанальнай выстаўкі твораў Мікалая Аўчыннікава – славутага беларускага мастака, члена Беларускага саюза мастакоў.
Спадзяемся, што неверагодная атмасфера фестываля надоўга зарадзіла нашых аўтараў натхненнем. Віншуем іх ды жадаем новых творчых поспехаў!
Вернуться в каталог всех новостей