Ва ўсе гістарычныя эпохі надзвычай важную ролю ў культурным жыцці цывілізаваных краін і народаў адыгрывалі асветнікі — самаадданыя людзі, якія неслі сваім землякам святло ведаў пра Бога, прыроду, грамадства і чалавека. Гэтыя асобы пісалі, перакладалі і выдавалі кнігі, стваралі вершы, малітвы і пропаведзі, засноўвалі храмы, манастыры, школы. Інакш кажучы, яны рабілі практычна ўсё магчымае, а часам, здавалася б, і немагчымае для як мага большага пашырэння сваіх ідэй, поглядаў, перакананняў, што ў сваю чаргу спрыяла больш дынамічнаму і паспяховаму развіццю ўсяго грамадства.
Ефрасіння Полацкая, адна з самых цікавых і шанаваных асоб у беларускай гісторыі, нарадзілася на пачатку ХІІ стагоддзя ў Полацку. Дзень памяці святой Ефрасінні Полацкай адзначаецца штогод 5 чэрвеня. Запрашаем да прагляду прэзентацыі.
Вернуться в каталог всех новостей