Віншуем: супрацоўнік бібліятэкі стаў лаўрэатам Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “З табой маё слова, Радзіма”
Удзел у конкурсе, прысвечаным Году міру і стварэння, прынялі удзел паэты ад 14 да 35 гадоў з розных куткоў Беларусі: Магілёва, Гродна, Оршы, Круглага, Слуцка, Быхава, Бабруйска.
Сярод пераможцаў – Дарожкін Андрэй: бібліятэкар нашага ўніверсітэта атрымаў Дыплом II ступені.
Цырымонія узнагароджання, якая стала часткай II Фестывалю дзіцячай міратворнасці “Дзеці за мір”, адбылася 7 чэрвеня ў філіяле Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы “Ляўкі” ў Аршанскім раёне на беразе Дняпра.
Пераможцаў віталі старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Мікалаевіч Казека і старшыня праўлення Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру Андрэй Аляксандравіч Нікіцюк.
— Чалавеку трэба шмат чаго ведаць аб сваёй Радзіме. Трэба ведаць сваю мову, свае карані. Дзеля гэтага ўжо другі год Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі ў цесным супрацоўніцтве з Магілёўскім абласным аддзяленнем Беларускага фонду міру праводзіць рэспубліканскі літаратурны конкурс “З табой маё слова, Радзіма”. Адметнаю рысаю конкурсу стала вольная тэматыка вершаў, асноўнай умовай – беларуская мова, — падкрэсліў Аляксандр Казека.
Віншуем нашага аўтара і жадаем яму натхнення, светлых думак ды новых цікавых твораў!
Вернуться к архиву онлайн доступов