Адмыслова да гэтай даты аддзел абслугоўвання падрыхтаваў дзве выставы. Так, абанемент мастацкай літаратуры прапануе азнаёміцца з экспазіцыяй кніг беларускіх пісьменнікаў і выданняў літаратуразнаўцаў. А на выставе ў чытальнай зале можна ўбачыць даследаванні мовазнаўцаў, слоўнікі і вучэбныя дапаможнікі па беларускай мове.
Супрацоўнікі бібліятэкі прынялі ўдзел і ў напісанні агульнаўніверсітэцкай беларускамоўнай дыктоўкі, якая прайшла 21 лютага. Дыктоўка была прысвечана юбілею Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, якому сёлета спаўняецца 65 год.
Вернуться к архиву онлайн доступов