|
Специальный диплом
81.2Беи-923
В18
Варанец, Віктар Іванавіч.
Беларуская мова. Медыцынская лексіка : дапаможнік для студ. установы вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці 1-79 01 05 "Медыка-псіхалагічная справа" : рэкамендавана вучэб.-метад. аб'яднаннем па мед. адукацыі Рэсп. Беларусь / В. І. Варанец ; М-ва аховы здароўя Рэсп. Беларусь, Каф. рускай і беларускай моў. - Гродна : ГрДМУ, 2014. - 162 с.
|
Дапаможнік "Беларуская мова. Медыцынская лексіка" прызначаны для студэнтаў медыка-псіхалагічнага факультэта ў якасці асноўнай літаратуры пры вывучэнні курса "Беларуская мова. Прафесійная лексіка". Дапаможнік складаецца з чатырох асноўных частак. Першая частка падае агульныя звесткі пра мову, шляхі яе паходжання, развіцця і станаўлення.
У другой частцы змешчаны матэрыялы па лексічнай сістэме беларускай літаратурнай мовы. Вялікае месца адводзіцца пытанням беларускай медыцынскай тэрміналогіі.
Трэцяя частка прысвечана пытанням білінгвізму і інтэрферэнцыі. Падрабязна разглядаюцца асаблівасці моўных норм.
У чацвёртай частцы даецца паняцце культуры маўлення, разглядаюцца асаблівасці прафесійна арыентаванага маўлення. Апроч названага, у дапаможніку змешчаны публіцыстычныя творы для вуснага пераказу, моўныя элементы прафесійнай дзейнасці ўрача, медыцынская дакументацыя, практычныя заданні, якія ставяць за мэту навучыць студэнта свабоднаму валоданню вуснай беларускай мовай, засвоіць азы будучай прафесіі. Узоры афіцыйна-справавых папер дазволяць студэнтам набыць навыкі па іх запаўненні.
Змешчаныя "Кароткі руска-беларускі медыцынскі слоўнік", тэксты для пісьмовых перакладаў дазволяць першакурснікам больш якасна засвоіць беларускамоўную медыцынскую тэрміналогію, навучыцца карыстацца ёю на практыцы.
Змяшчаецца разнастайны матэрыял па гісторыі беларускай мовы.
Дапаможнік можа быць таксама выкарыстаны ўсімі, хто цікавіцца беларускай медыцынскай лексікай.
|