Абонемент художественной литературы и искусства приглашает вас на просмотр выставки "Беларусь у маім сэрцы".

Беларусь, маці мая, зямля маіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў, што дзеля цябе жылі, крывёй сваёй і духам сваім цябе баранілі. Беларусь, Бацькаўшчына мая, на цябе я хачу глядзець! Ты для мяне ёсць жыццем, навукаю, ты вучыш мяне ад калыскі да дамавіны кахаць цябе, цярпець за цябе і дзеля цябе. Ты жывешь у песні нашай роднай, у красках палявых, на пожнях нашых беларускіх. Люблю твае маляванкі! Люблю слухаць песні родныя, бо ў іх адбіваецца душа майго народа і мая душа.

Язэп Шпэт

"Беларусь у маім сэрцы"

О, край родны, край прыгожы!
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей у свеце божым
Гэтых светлых берагоў…

Якуб Колас

85.113(4Беи)
З-383

Захарына, Юлія Юр'еўна.

Сучасная архітэктура Беларусі [Текст] : эвалюцыя мастацкіх вобразаў у сусветным кантэксце : [манаграфія] / Ю. Ю. Захарына ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Ф-л "Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы". - Мінск : Беларуская навука, 2014. - 369, [2] с.

Прадстаўленая кніга - першае ў мастацтвазнаўствс фундаментальнае даследаванне пазіцыяніравання і эвалюцыі мастацкіх вобразаў сучаснай архітэктуры Беларусі ў кантэксце сацыякультурнай глабалізацыі. Сучасная архітэктура інтэргірэтуецца на аснове тэарэтычнай канструкцыі з вылучэннем і раскрыццём спецыфікі яе атрыбутыўных складнікаў (прасторы, формы, канструкцыі, кампазіцыі і ансамбля), а такама скрозь прызму прасторава-часавага кантынуума. Прапанаваная аўтарам мастацка-вобразная канцэпцыя дазваляе раскрыць сутнасць і спецыфіку катэгорыі «мастацкі вобраз архітэктуры» ў адзінстве трох сэнсавых іпастасей - фенаменалагічнай, працэсуальнай (эвалюцыйнай) і рэпрадуцыраванай экзістэнцый, вылучыць і ахарактарызаваць этапы і акрэсліць тэндэнцыі развіцця сучаснай архітэктуры Беларусі.

Адрасуецца мастацтвазнаўцам, архітэктарам, культуролагам, а таксама ўсім, хто цікавіцца мастацкім аспектам развіцця архітэктуры.

85.12(4Беи)
С22

Сахута, Яўген Міхайлавіч.

Сучаснае народнае мастацтва Беларусі [Текст] / Я. М. Сахута. - Мінск : Беларусь, 2013. - 255 с. : іл.

Разглядаюцца праблемы бытавання, асаблівасці і характар развіцця важнейшай галіны сучаснай мастацкай культуры Беларусі — народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, традыцыйных мастацкіх рамёстваў і промыслаў. Характарызуюцца найбольш пашыраныя іх віды: тэкстыльныя вырабы, мастацкая апрацоўка дрэва, пляценне з прыродных матэрыялаў, мастацкая кераміка, кавальства, роспіс, выцінанка. Аналізуюцца формы і спосабы перадачы і пераемнасці традыцый.

Прызначаецца ўсім, каго цікавіць традыцыйная мастацкая культура Беларусі.

83.3(4Беи)
К92

Купала і Колас, вы нас гадавалі [Текст] : дакументы і матэрыялы : у 2 кн. / уклад.: В. Дз. Селяменеў, В. У. Скалабан ; [рэдкал.: М. І. Мушынскі (гал. рэд.) і інш.] ; Дэпартамент па архівах і справаводству М-ва юстыцыі Рэсп. Беларусь, Нац. архіў Рэсп. Беларусь, Федэральнае архіўнае агенцтва Расіі, Расійскі дзярж. архіў літ. і мастацтва. - Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010 - 2012. - ISBN 978-985-6941-52-1. Кн. 2 : 1939 - 2009, Ч. 2 / Дзярж. архіў Расійскай Федерацыі. - 2012. - 333, [2] с.

Публікуюцца невядомыя дакументы, у тым ліку аўтографы класікаў, матэрыялы біяграфічнага характару, сведчанні пра грамадскае і літаратурнае акружэнне песняроў, увекавечанне іх памяці. Аснову зборніка складаюць дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі, Расійскага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва. Выкарыстаны матэрыялы музеяў песняроў, архіва Якуба Коласа, што зберагаецца ў яго нашчадкаў, а таксама Цэнтральнага навуковага архіва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Цэнтральнага архіва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, іншых сховішчаў.

Разлічана на літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, выкладчыкаў ВНУ і школьных настаўнікаў, студэнтаў, архівістаў, работнікаў бібліятэк і музеяў, краязнаўцаў. Выданне будзе цікавае таксама шырокаму колу чытачоў.

Скачать PDF-версию выставки

1 | 2 | 3

Вернуться на список тематических выставок

Контакты

Услуги Онлайн

Полнотекстовая БД внутривузовских изданий

Электронные полки студента

Большая медицинская библиотека

Сетевая электронная библиотека

Ресурсы по подписке

Тестовые доступы

В помощь научной деятельности

В помощь образовательному процессу

Виртуальные выставки

  • Виртуальный музей

    Навигатор по разделам сайта в помощь дистанционному образованию

    Видеоинструкция

    Основы информационной культуры пользователей

    Наши опросы

    С юмором о библиотеках

    Виджет сайта библиотеки ГрГМУ

    Календарь медицинских праздников и событий

    Ошибка в тексте?