Архив виртуальной выставки
за декабрь 2012 г.

84(4Беи)
Л64

Літаратура XVII-XVIII стагоддзяў [Текст] : [зборнік / укладанне А. У. Бразгунова, С. Л. Гараніна ; навук. рэд. В. А. Чамярыцкі]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. - 830, [1] с. - (Залатая калекцыя беларускай літаратуры : у 50 т. / Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы Нац. акад. навук Беларусі ; рэдкал.: У. В. Гніламёдаў ; [і інш.] ; т. 2).

У зборнік увайшлі найлепшыя здабыткі айчыннай літаратуры XVII-XVIII стст. Разам з класічнымі творамі, якія сталі візітоўкамі эпохі, тут публікуюцца і малавядомыя помнікі пісьменства, што даўней мелі вялікую папулярнасць, але спакваля выйшлі са сферы актыўнага чытання і былі забытыя. Паэтычныя, гістарычныя, царкоўна-палемічныя, мемуарныя і драматычныя тэксты ўзнаўляюць цэлую панараму беларускага літаратурнага жыцця перыяду барока і асветніцтва. Кніга адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія ці-кавяцца літаратурай, гісторыяй і культурай Беларусі.

83.3(4Беи)
К60

Якуб Колас. У думках, у сэрцах, у песнях [Текст] : успаміны, нарысы, эсэ, прысвячэнні / [укладанне Міхася Міцкевіча]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. - 605, [1] с., [16] л. каляр. іл. - (Жыццё знакамітых людзей Беларусі : ЖЗЛБ).

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» працягвае выпуск бібліяграфічных кніг у папулярнай і прэстыжнай серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі». Чарговы том прысвечаны памяці Якуба Коласа (1882-1956), народнага паэта Беларусі, аднаго з заснавальнікаў сучасных беларускай мовы і літаратуры, акадэміка На-цыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата шматлікіх дзяржаўных прэмій і ўзнагарод. Праз успаміны родных і блізкіх, паплечнікаў і сяброў, вучняў і землякоў паўстае вобраз Мастака і Чалавека ва ўсёй філасофскай велічы і прыгажосці. Дасціпны, таленавіты творца, глыбокі філосаф, чалавек з сапраўдным дзяржаўным мысленнем, Якуб Колас жыве ў сэрцах і думках беларусаў. .

Вершы-прысвячэнні вядомых пісьменнікаў сплятаюць вянок любові Народнаму Песняру.

83.3(4Беи)
К92

Янка Купала. "Мне сняцца сны аб Беларусі..." [Текст] : успаміны, эсэ, артыкулы, дакументы / [уклад. Галіны Шаблінскай]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. - 700, [1] с., [24] л. каляр. іл. - (Жыццё знакамітых людзей Беларусі : ЖЗЛБ).

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» працягвае выпуск бібліяграфічных кніг у папулярнай і прэстыжнай серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі». У чаргован кнізе сабраны матэрьмлы, якія раскрываюць перыпетыі жыццёвага і творчага лёсу Песняра-прарока, заснавальніка новай беларускай літаратуры, першага на-роднага паэта Беларусі Янкі Купалы. Еэта ўспаміны яго сучаснікаў: родных і блізкіх, пісьменнікаў і навукоўцаў, дзеячаў мастацтва і культуры, кіраўнікоў і простых людзей, якія сустракаліся з Янкам Купалам. У выданне таксама ўключаны некаторыя афіцыйныя дакументы, лісты, артыкулы, якія тлумачаць асаблівасці гістарычнай эпохі, у якой выпала жыць паэту. Упершыню друкуюцца тры раз-дзелы з манаграфіі першага біёграфа Янкі Купалы Льва Клейнбарта "Янка Купала. Вопыт характарыстыкі літаратурнай і біяграфічнай" (1929-1934).

Скачать PDF-версию выставки

1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6

Вернуться на список выставок

Контакты

Услуги Онлайн

Полнотекстовая БД внутривузовских изданий

Электронные полки студента

Большая медицинская библиотека

Сетевая электронная библиотека

Ресурсы по подписке

Тестовые доступы

В помощь научной деятельности

В помощь образовательному процессу

Виртуальные выставки

  • Виртуальный музей

    Навигатор по разделам сайта в помощь дистанционному образованию

    Видеоинструкция

    Основы информационной культуры пользователей

    Наши опросы

    С юмором о библиотеках

    Виджет сайта библиотеки ГрГМУ

    Календарь медицинских праздников и событий

    Ошибка в тексте?