Паважаныя чытачы! У гэтым годзе адзначаецца 530 гадоў з дня нараджэння Каралевы польскай і вялікай княгіні літоўскай, другой жонкі Жыгімонта I Старога, маці Жыгімонта II Аўгуста - Боны Сфорца Д’Арагона. Ацэньваючы яе ўчынкі з маральнага пункту гледжання, мы можам ганіць гэтую італьянскую каралеву, але гістарычная справядлівасць абавязвае нас памятаць аб тым унёску ў нашу спадчыну, які стаў магчымы дзякуючы дзейнасці гэтай незвычайнай кіраўніцы. Дзякуючы Боне ў Гродне з'явіліся водаправод, брук і гадзіннік на Ратушы. Цяпер ён адлічвае хвіліны на вежы Кафедральнага касцёла і з'яўляецца самым старажытным у Еўропе дзеючым вежавым гадзіннікам. Бона правяла ў краіне зямельную рэформу, падзяліўшы надзелы на так званыя валокі. Яна верагодна, першая ўладарка, якая падумала аб маштабнай меліярацыі і пачала яе праводзіць. Менавіта пры ёй у краіне пачаўся росквіт гарадоў і мястэчак, а таксама засваенне пустых земляў.
Супрацоўнікі бібліятэкі запрашаюць Вас да прагляду прэзентацыі «530 гадоў з дня нараджэння Боны Сфорца (1494–1557), каралевы польскай і вялікай княгіні літоўскай».
Вернуться к новостям