Мова як каштоўны знак памяціRSS

 2021-02-16   3966

Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка - сродак
сувязі між душамі людзей, вышэйшы сродак
”.
У. Караткевіч

Ва ўсім свеце 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, зацверджаны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Сёння ў свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў, палова з якіх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Яны могуць страціцца назаўсёды, калі мы не захаваем іх, каб перадаць сваім дзецям і ўнукам, ад пакалення да пакалення, з рук у рукі, з вуснаў у вусны, ад сэрца да сэрца, праз час і прастору.

Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб яна была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету. Наша мова – адна з найдаўнейшых дзяржаўных нацыянальных моў у Еўропе. Паводле ЮНЕСКА, беларуская мова з’яўляецца самай мілагучнай пасля італьянскай. Мілагучнасть беларускай мовы ў многім абумоўлена мяккасцю, якая перадаецца ад суседніх гукаў.

Беларусы маюць дзве дзяржаўныя мовы – беларускую і рускую, але, нягледзячы на тое, што большасць грамадзян рэспублікі размаўляюць па-руску, менавіта беларуская мова з’яўляецца нашай спрадвечнай, матчынай мовай. Беларуская мова – адна з самых багатых у свеце. На тэрыторыі Беларусі існуюць сотні гаворак. І калі ў літаратурнай мове налічваецца 250-500 тысяч слоў, то ў дыялектнай - каля двух мільёнаў! Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну нам засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова. Самая мілагучная, багатая, жывая, песенная і старажытная… Беларуская мова заслугоўвае, каб яе любілі і на ёй гаварылі.

Наша родная мова будзе жыць, пакуль мы будзем на ёй гаварыць!

Паважаныя чытачы! Да Міжнароднага дня роднай мовы абанемент мастацкай літаратуры падрыхтаваў кніжную выставу “Мова як каштоўны знак памяці”, якая знаходзіцца ў к. № 105. Запрашаем да прагляду!

Прагледзець фотасправаздачу


Вернуться к архиву онлайн доступов

Контакты

Услуги Онлайн

Полнотекстовая БД внутривузовских изданий

Электронные полки студента

Большая медицинская библиотека

Сетевая электронная библиотека

Ресурсы по подписке

Тестовые доступы

В помощь научной деятельности

В помощь образовательному процессу

Виртуальные выставки

  • Виртуальный музей

    Навигатор по разделам сайта в помощь дистанционному образованию

    Видеоинструкция

    Основы информационной культуры пользователей

    Гайд по библиотеке

    Наши опросы

    С юмором о библиотеках

    Виджет сайта библиотеки ГрГМУ

    Медицинские праздники

    Ошибка в тексте?