▲ Наверх

Старая версия сайта УО ГрГМУ На главную Карта сайта Напишите нам письмо


Паважаныя чытачы! Запрашаем Вас на прагляд віртуальнай выставы "Не словам адзіным, але…буквіцай" (Францыск Скарына: жыцце, творчасць,светапогляд).

У жыцці кожнага народа, у гісторыі яго культуры пачэснае месца належала і належыць кнізе. Пачаткам кнігадрукавання на Беларусі лічыцца 1517 год, калі наш славуты зямляк з Полацка, асветнік і гуманіст Францыск Скарына надрукаваў у Празе першую беларускую кнігу "Псалтыр".

Францыск Скарына нарадзіўся ў г.Полацку каля 1490 г. Атрымаў ступень бакалаўра філасофіі і ступень магістра медыцынскіх навук ў Кракаўскім універсітэце, затым ступень доктара "лекарскіх навук" у Падуанскім універсітэце.Выдавецкую дзейнасць пачаў у Празе, дзе надрукаваў 23 ілюстраваныя кнігі Бібліі ў перакладзе на старабеларускую мову.У пачатку 1520-х гадоў пераехаў у Вільню і заснаваў друкарню. У ёй надрукаваны "Малая падарожная кніжка" і Апостал. Кнігі Скарыны зрабілі значны ўплыў на духоўную культуру Беларусі і Украіны, стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве, распаўсюджваліся ў шматлікіх рукапісных копіях.

У 2017 годзе наша краіна будзе святкаваць 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Да юбілею, задуманы і паступова рэалізуецца агульнанацыянальны праект па выпуску факсіміле поўнага збору кніг Францыска Скарыны. За гэты перыяд будзе выдадзена 25 кніг ў 20 тамах, надрукаваных Францыскам Скарынай у Празе і Вільна.

"Не словам адзіным, але…буквіцай" (Францыск Скарына: жыцце, творчасць, светапогляд)

…Яшчэ ў дні старыя, у век наш лучынны,
Аб горадзе Полацку слава ішла, -
Друкар там выдатны Георгій Скарына,
Што зоры, рассыпаў па роднай краіне
Крыштальныя словы навукі-святла.

П.Броўка "Беларусь"

76.11
Б87

Брага, Сымон.

Доктар Скарына у Маскве [Текст] / С. Брага; Прадм. Г. Сагановіча. - Мн. : Навука і тэхніка, 1993. - 47 с.

"Маскоўскі эпізод" біяграфіі Францішка Скарыны разглядаецца ў кантэксьце грамадзка-палітычнага і рэлігійна-культурнага жыцьця тагачаснай Усходняй Эўропы.

Напісаная займальна, з выкарыстаньнем малавядомых гістарычных фактаў, кніга зацікавіць шырокае кола чытачоў. Друкуецца з захаваньнем асаблівасцяў мовы арыгіналу.

76.11(4Бел)
К518

Клышка, Анатоль Канстанцінавіч.

Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга [Текст] : для малодшага і сярэдняга шк. узросту / А. К. Клышка; Маст. А. Жыгоцкая. - Мн. : Полымя, 1995. - 96 с.

У далёкай Італіі, у адным з найстарэйшых у свеце Падуанскім універсітэце ёсць знакамітая "Зала сарака", дзе вісяць партрэты слаўных з найслаўнейшых, хто вучыўся альбо вучыў тут. Сярод іх другі ад покуці, каля трыбункі-кафедры Галілея — Францішак Скарына. У кніжцы расказваецца аб жыцці нашага выдатнага земляка, першадрукара ўсходняга славянства. Чытач даведаецца таксама, на чым пісалі нашы продкі, як ствараліся кнігі ў сярэднявеччы, як было вынайдзена кнігадрукаванне.

Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

76.11
H503

Немировский, Евгений Львович.

По следам Франциска Скорины [Текст] : докум. повесть / Е. Л. Немировский. - Мн. : Беларусь, 1990. - 271 с.

Известный исследователь книги и истории книгопечатания увлекательно рассказывает о том, как ученые России и других стран искали и находили книги Ф. Скорины, документы о его жизни и деятельности, сообщает интересные подробности о самом первопечатнике и его книгах.

Для широкого круга читателей.

76.11(4Беи)
Г516

Гісторыя беларускай кнігі [Текст] : у 2 т. / пад агульн. рэд. М. В. Нікалаева ; рэд. кал.: Т. У. Бялова [і інш.]. - Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009 - 2011. - ISBN 978-985-11-0480-8. Т. 1 : Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага / М. В. Нікалаеў. - 2009. - 423 с. : мал. - Бібліягр.: с. 395-405. - Паказальнік імён: с. 406-416.

Двухтомнае выданне «Гісторыя беларускай кнігі» ахоплівае перыяд ад з'яўлення першых рукапісных кніг да канца XX стагоддзя. Першы том прысвечаны кніжнай культуры Вялікага Княства Літоўскага за ўвесь перыяд існавання гэтай дзяржавы. Шматлікія ілюстрацыі паказваюць эвалюцыю мастацкай аздобы беларускай кнігі. Кніга будзе карыснай для студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ, гісторыкаў філолагаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі беларускай культуры.

76.11
С424

Скарына, Францыск.

Прадмовы і пасляслоўі [Текст] / Ф. Скарына. - Мн. : Навука і тэхніка, 1969. - 238 с.

Сярод слаўных імён сусветнага значэння адно з пачэсных месц у галіне культуры належыць беларускаму першадрукару доктару Францыску Скарыне. Высокай культурай выдання кніг (1517 — 1525) ён узбагаціў практыку еўрапейскага кніга- друкавання, а сваю нацыянальную культуру — самабытнай, прасякнутай пафасам гуманізму асветніцкай публіцыстыкай.

Кніга, прапануемая ўвазе чытача, змяшчае арыгінальныя творы Францыска Скарыны. Гэта — першая спроба навукова-папулярнага выдання прадмоў і пасляслоўяў беларускага вучонага, медыка, біёлага, мысліцеля, асветніка-гуманіста.

76.11(4Беи)
А24

Агіевіч, Уладзімір Уладзіміравіч.

Імя і справа Скарыны [Текст] : у чыіх руках спадчына / У. У. Агіевіч. - Мінск : Беларуская навука, 2002. - 318, [1] с.

Кардынальна па-новаму ацэньваецца духоўная спадчына ўсходнеславянскага мысляра, асветніка і першадрукара Георгія (Францыска) Скарыны. Комплексны падыход дазволіў выкарыстаць тэкставыя і графічныя творы Вялікага Палачаніна, а таксама дакументальныя матэрыялы як базу даных для вызначэння характарыстык біяграфіі і светапогляду генія. Мяняецца ўся канцэпцыя Скарыніяны і Скарыны, які раскрыў сапраўд- ныя стасункі паміж рэлігіяй і навукай, па-філасофску выявіў несупярэчлівасць ісцін веры і ведаў, гарманізаваў філасофскія асновы гуманізму Рэнесансу з духоўнымі традыцыямі хрысціянства, паглыбіў артадаксальнае разуменне чалавека.

Праз эксплікацыю сувязі духоўнай спадчыны Скарыны з еўрапейскім кантэкстам паказана месца беларускай культуры і навукі ў сусветнай гісторыі.

Прапануецца навукоўцам, выкладчыкам, студэнтам ВНУ, вучням старэйшых класаў сярэдняй школы і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай навукі і культуры.

Скачать PDF-версию выставки

1 | 2 | 3

Вернуться на список тематических выставок

Поиск по сайту

Поиск через EDS


Наши контакты

Объединенная научная
медицинская библиотека
УО "ГрГМУ"

Адрес:230009,
Республика Беларусь,
г. Гродно, ул. Горького, 80

Заведующая библиотекой:

+375 152 446802
(тел./факс)

library@grsmu.by

Обратная связь


Мы в соцсетях

Наша группа В КонтактеНаша группа в Facebook

Наш QR-код

Консультации

Виртуальная справка

spravka@grsmu.by
info@grsmu.by


Подробнее
Пн - Пт: 9.00 - 17.00

Подробнее

В помощь научной деятельности

Виртуальные выставки

Тестовые доступы

Ресурсы по подписке

Наши опросы

Наш университет

С юмором о библиотеках

Ближайшие даты

Календарь медицинских праздников и событий

Перевод сайта

Подписка на новости

Ошибка в тексте?

Система Orphus

Счетчики

Яндекс.Метрика

Всего online: 10

  • в локальной сети ГрГМУ
  • 0
  • в сети Интернет
  • 10
    • image 01
    • image 06
    • image 07
    • image 05
    • image 05
    • image 03
    • image 02
    • image 04
    • image 05

    Copyright © Объединенная научная медицинская библиотека УО 'ГрГМУ'. Design by LyangnerHT, 2006 - 2017.