▲ Наверх

Старая версия сайта УО ГрГМУ На главную Карта сайта Напишите нам письмо


Абонемент художественной литературы и искусства приглашает вас на просмотр выставки "Культурная спадчына Беларусі".

Тут маці праведнае слова
І першы мой дзяціны крок,
А ў слове - радасць, і папрок,
І роднасці маёй аснова…

Віктар Ракаў

Самабытная культура Беларусі фарміравалася на працягу стагоддзяў. Тут існавалі арыгінальныя архітэктурныя і мастацкія школы, ствараліся непаўторныя музычныя і літаратурныя творы. Усе шэдэўры беларускага мастаціва, якія дайшлі да нашых дзён, знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Яны захоўваюцца ў калекцыях буйнейшых беларускіх музеяў, зборах бібліятэк. Класіка беларускай музыкі і драматургіі дэманструецца на тэатральных падмостках і канцэртных залах. Сучаснае культурнае жыцце Беларусі дынамічнае і разнастайнае. У краіне праходзіць мноства мастацкіх выстаў, музычных, тэатральных і кінематаграфічных фестываляў. Усё гэта цікава і даступна як да беларусаў, так і для гасцей краіны.

"Культурная спадчына Беларусі"

Край мой беларускі, край!
Дай ты мне паслухаць, дай!
Як на лад пявучы
Старажытнай мовы
Тут гамоняць пушчы,
Там шумяць дудровы, -
Дай жа мне паслухаць, дай!

Ніл Гілевіч

85.11(4Беи)я2
К90

Кулагін, Анатоль Мікалаевіч.

Праваслаўныя храмы на Беларусі [Текст] : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. - Мінск : БелЭн, 2001. - 328 с.

Энцыклапедычны даведнік «Праваслаўныя храмы на Беларусі» прысвечаны царкоўнаму дойлідству з часоў старажытнасці да нашых дзён. У ім змешчана інфармацыя пра вядомыя помнікі — цэрквы, манастыры, капліцы, якія ўвайшлі ў скарбніцу сусветнай архітэктуры, малавядомыя помнікі і тыя, якія не дайшлі да нас па розных прычынах.

85.113(4Беи)
З-383

Захарына, Юлія Юр'еўна.

Сучасная архітэктура Беларусі [Текст] : эвалюцыя мастацкіх вобразаў у сусветным кантэксце : [манаграфія] / Ю. Ю. Захарына ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Ф-л "Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы". - Мінск : Беларуская навука, 2014. - 369, [2] с.

Прадстаўленая кніга - першае ў мастацтвазнаўствс фундаментальнае даследаванне пазіцыяніравання і эвалюцыі мастацкіх вобразаў сучаснай архітэктуры Беларусі ў кантэксце сацыякультурнай глабалізацыі. Сучасная архітэктура інтэргірэтуецца на аснове тэарэтычнай канструкцыі з вылучэннем і раскрыццём спецыфікі яе атрыбутыўных складнікаў (прасторы, формы, канструкцыі, кампазіцыі і ансамбля), а такама скрозь прызму прасторава-часавага кантынуума. Прапанаваная аўтарам мастацка-вобразная канцэпцыя дазваляе раскрыць сутнасць і спецыфіку катэгорыі «мастацкі вобраз архітэктуры» ў адзінстве трох сэнсавых іпастасей - фенаменалагічнай, працэсуальнай (эвалюцыйнай) і рэпрадуцыраванай экзістэнцый, вылучыць і ахарактарызаваць этапы і акрэсліць тэндэнцыі развіцця сучаснай архітэктуры Беларусі.

Адрасуецца мастацтвазнаўцам, архітэктарам, культуролагам, а таксама ўсім, хто цікавіцца мастацкім аспектам развіцця архітэктуры.

85.334(4Беи)
Г209

Гаробчанка, Тамара Яўгенаўна.

На мяжы стагоддзяў [Текст] : сучасны беларускі драматычны тэатр / Тамара Гаробчанка . - Мінск : Беларуская навука, 2002. - 367 c.

Кніга прысвечана аналізу тэатральнага жыцця Беларусі канца XX — пачатку XXI ст. Даследуюцца праблемы, якія паўсталі перад драматычнымі тэатрамі ў пераходны перыяд развіцця грамадства.

Разлічана на навукоўцаў. студэнтаў ВНУ, аматараў тэатральнага мастацтва.

85.113(4Беи)
Ш963

Шумская, Ирина Михайловна.

Шедевры нашей старины [Текст] / Ирина Шумская ; под ред. А. Е. Тараса. - Минск : Харвест, 2014. - 204, [1] с., [8] л. цв. ил : ил. - (Неизвестная история).

Книга очерков известного ученого, профессора Адама Мальдиса — о наших предках и современниках, прославившихся за пределами земель белорусских, начиная с XV столетия. Адресуется широкому кругу читателей.

71(4Беи)
М21

Мальдис, Адам Иосифович.

Соотечественники [Текст] : очерки о белорусах и уроженцах Беларуси, обогативших мировую культуру / Адам Мальдис. - Минск : Звязда, 2013. - 334, [1] с. : ил. - (Беларусь вчера и сегодня).

Скачать PDF-версию выставки

1 | 2 | 3

Вернуться на список тематических выставок

Поиск по сайту

Поиск через EDS


Наши контакты

Объединенная научная
медицинская библиотека
УО "ГрГМУ"

Адрес:230009,
Республика Беларусь,
г. Гродно, ул. Горького, 80

Заведующая библиотекой:

+375 152 446802
(тел./факс)

library@grsmu.by

Обратная связь


Мы в соцсетях

Наша группа В КонтактеНаша группа в Facebook

Наш QR-код

Консультации

Виртуальная справка

spravka@grsmu.by
info@grsmu.by


Подробнее
Пн - Пт: 9.00 - 17.00

Подробнее

В помощь научной деятельности

Виртуальные выставки

Тестовые доступы

Ресурсы по подписке

Наши опросы

Наш университет

С юмором о библиотеках

Ближайшие даты

Календарь медицинских праздников и событий

Перевод сайта

Подписка на новости

Ошибка в тексте?

Система Orphus

Счетчики

Яндекс.Метрика

Всего online: 3

  • в локальной сети ГрГМУ
  • 0
  • в сети Интернет
  • 3
    • image 01
    • image 06
    • image 07
    • image 05
    • image 05
    • image 03
    • image 02
    • image 04
    • image 05

    Copyright © Объединенная научная медицинская библиотека УО 'ГрГМУ'. Design by LyangnerHT, 2006 - 2017.