Архив виртуальной выставки за январь 2019 г.
 | 63.3(4Беи)
Д798
Дубянецкі, Эдуард Станіслававіч.
Асветнікі Беларусі: Іван Фёдараў, Пётр Мсціславец, Спірыдон Собаль [Текст] / Эдуард Дубянецкі. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018. - 60, [3] с. : іл. - (Ганаруся табой, Беларусь!).
|
Кніга распавядае пра жыццёвы шлях славутых асветнікаў-друкароў Івана Фёдарава, Пятра Мсціслаўца і Спірыдона Собаля. Іван Фёдараў выпусціў у свет грунтоўныя кнігі, што значна спрыялі пашырэнню асветы і развіццю духоўнай культуры трох усходнеславянскіх народаў: беларусаў, украінцаў і рускіх. Пётр Мсціславец на працягу многіх гадоў аддаваў свае жыццёвыя сілы і веды на карысць асветы і адукацыі простых людзей. Па сутнасці, менавіта ён адрадзіў і працягнуў справу Францыска Скарыны і нават узбагаціў закладзеныя ім традыцыі кнігадрукавання. Годны прадаўжальнік кнігавыдавецкай справы Спірыдон Собаль быў таленавітым друкаром-прадпрымальнікам, паколькі ў розных мясцінах ствараў прыватныя друкарні, выдаваў у іх кнігі рэлігійнай і адукацыйна-выхаваўчай тэматыкі, а затым спрыяў іх папулярызацыі і распаўсюджванню. Матэрыял у кнізе пабудаваны на фактах, чытэльны i багата аздоблены iлюстрацыямi. Чытач убачыць рэпрадукцыi карцiн, копii дакументаў, сучасныя фотаздымкi i выявы тых жа месцаў на старых паштоўках. Аўтар кнігі “Іван Фёдараў, Пётр Мсціславец, Спірыдон Собаль” стварыў iнтэрактыўную прастору, якая дазваляе знаёмiцца з гiстарычнымi асобамi, адчуваючы каларыт XVI – XVII стагоддзяў. I зрабiць гэта будзе цiкава не толькi школьнiку i настаўнiку, але і кожнаму, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай беларускага народа. |
 | 85.314.43(4Беи)
А797
Арганы Беларусi [Текст] = The organs of Belarus / [склад. А. У. Бурдзялёў ; аўт. тэксту: А. У. Бурдзялёў і інш. ; фота: А. П. Дрыбас і інш.]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018. - 366 с.
|
Арганы — гучныя сведкі беларускай гісторыі. Змяняліся эпохі, адбываліся лёсавызначальныя падзеі ў жыцці краіны, а гукі аргана працягвалі напаўняць душы беларусаў вялікай духоўнасцю, падштурхоўвалі задумацца аб спрадвечных каштоўнасцях чалавечага жыцця. У багатай музычнай скарбонцы беларусаў— імёны выдатных арганістаў і кампазітараў, арганных майстроў, тых, хто прысвяціў сябе служэнню “каралю музычных інструментаў”. У багата ілюстраваным выданні “Арганы Беларусі” змешчана інфармацыя аб 123 арганах, што захаваліся на тэрыторыі нашай краіны, і майстрах, якія іх стваралі, прыводзяцца тэхнічныя характарыстыкі кожнага інструмента. Кніга таксама расказвае пра гісторыю развіцця арганнай культуры на тэрыторыі Беларусі, творцаў арганнай музыкі, сучаснае развіццё арганнага выканальніцкага мастацтва. |
 | 63.3(4Беи)-7
Л732
Локотко, Александр Иванович.
Мелодии и летопись эпох [Текст] : по страницам истории белорусской культуры / А. И. Локотко. - Минск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018. - 165, [2] с. : ил.
|
В издании популярно освещается развитие белорусской культуры на протяжении многовекового формирования белорусской народности и белорусской нации. Показаны материальная и духовная культура города и деревни, всех слоёв населения, белорусская мифология, обрядность, фольклор. Автор рассматривает достижения современной национальной культуры, в том числе в контексте общемировой. В книге содержится богатый иллюстративный ряд. Издание адресовано работникам учреждений культуры и образования, студентам, всем, кто интересуется белорусской культурой. |
 | 63.3(4Беи)
Я936
Яцкевіч, Наталля Анатольеўна.
Трасцянец. Трагедыя народаў Еўропы [Текст] = Тростенец. Трагедия народов Европы = Trastsianets. The tragedy of the peoples of Europe / Н. А. Яцкевіч, М. Г. Нікіцін ; [фота А. П. Дрыбаса] ; Мемарыяльны комплекс "Трасцянец". - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018. - 124, [3] с. : іл.
|
Кніга прысвечана трагічным падзеям, якія адбываліся ў 1941—1944 гадах каля былой вёскі Малы Трасцянец Мінскага раёна. Тут існавала найбуйнейшая на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі СССР нацысцкая «фабрыка смерці» Трасцянец – адно з 8 найбуйнейшых у Еўропе месцаў масавага знішчэння людзей. Яе ахвярамі сталі 206,5 тысячы мірных жыхароў Савецкага Саюза, Германіі, Аўстрыі, Чэхіі, іншых краін, а таксама ваеннапалонных. Помнікам ім стаў велічны Трасцянецкі мемарыял, дзве чаргі якога былі ўрачыста адкрыты ў 2015 і 2018 гадах.
У кнізе змешчаны гістарычныя звесткі пра вёскі Малы і Вялікі Трасцянец і іх наваколле пачынаючы з канца XVI стагоддзя, падрабязны расказ пра трагедыю масавага знішчэння нацыстамі ні ў чым не вінаватых людзей, гісторыя увекавечання іх памяці.
Выданне прызначана для шырокага кола чытачоў, найперш для моладзі, якая павінна ведаць трагічныя старонкі гісторыі Беларусі.
|
Скачать PDF-версию выставки
Вернуться на список выставок
|
Поиск по сайту
Поиск через EDS
Наши контакты
Наш QR-код
Консультации
В помощь научной деятельности
Виртуальные выставки
Тестовые доступы


Ресурсы по подписке
Наши опросы
Наш университет
С юмором о библиотеках
Ближайшие даты
Перевод сайта
Подписка на новости
Ошибка в тексте?
Счетчики
|