“І першую кнігу на мове сваёй друкуе нашчадкам Скарына”
2017-09-11 6439
Паважаныя чытачы! Абанемент мастацкай літаратуры працягвае цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і запрашае вас на прагляд выставы “І першую кнігу на мове сваёй друкуе нашчадкам Скарына”, якая знаходзіцца ў к. 105.
Францыск Скарына быў сапраўды тытанічнай асобай, універсальным творцам, які паспяхова рэалізоўваў свае творчыя здольнасці ў такіх галінах духоўнай культуры, як літаратура, мастацкі пераклад, філасофія, асвета, выдавецкая справа. Абапіраючыся ў сваёй творчасці на гісторыка-культурныя здабыткі свайго народа, Скарына здолеў гарманічна іх спалучыць з традыціямі візантыйскага Ўсходу і лацінскага Захаду. Яго духоўная спадчына была асэнсавана, ўспрынята і развіта наступнымі пакаленнямі беларускіх мысліцеляў, гуманістаў-асветнікаў, пісьменнікаў і кнігавыдаўцоў - Сымонам Будным, Васілём Цяпінскім, Сімяонам Полацкім і інш.
Усё задуманнае і здзейсненае Францыскам Скарынам дазваляе лічыць яго, бадай, самым выдатным айчынным асветнікам-гуманістам за ўсю шматвяковую гісторыю нашай Бацькаўшчыны.
500-годдзе беларускага кнігадрукавання на працягу гэтага года адзначаюць па ўсёй Беларусі шматлікімі выставамі, конкурсамі, тэматычнымі вечарамі. Кульмінацыяй стане буйны міжнародны кангрэс, які пройдзе 14-15 верасня ў Мінску.
Посмотреть фотоотчет
Вернуться в каталог новостей за 2017 год
|
Поиск по сайту
Поиск через EDS
Наши контакты
Наш QR-код
Консультации
В помощь научной деятельности
Виртуальные выставки
Тестовые доступы
Ресурсы по подписке
Наши опросы
Наш университет
С юмором о библиотеках
Ближайшие даты
Перевод сайта
Подписка на новости
Ошибка в тексте?
Счетчики
|