Загляне сонца і ў наша аконца
2022-07-07 1928
2022 год – юбілейны для нашай краіны. У далёкім 1882 годзе нарадзіўся выдатны сын Беларусі, волат мастацкага слова – Янка Купала. Нягледзячы на стагоддзі, ён і сёння зорка першай велічыні на небасхіле літаратурнай нівы. Яго творы, нібы чароўны ключ, якім можна адамкнуць шматпакутную гісторыю беларускага народа.
Творчасць Янкі Купалы – набытак беларускай нацыянальнай культуры. Як аўтарытэтна сказаў Якуб Колас, “нельга ўявіць беларускі народ без такой велічнай постаці, як Янка Купала”. Творчасць Купалы, як і творчасць Коласа, Багдановіча, Гарэцкага, Гаруна, Цеткі – вынік пэўнага этапу духоўнага развіцця беларускага народа. Яго паэзія дае яскравае ўяўленне аб самых істотных рысах беларускага характару – чалавечай годнасці, духоўнасці, тэлерантнасці. Супрацоўнікі бібліятэкі запрашаюць Вас да прагляду прэзентацыі «Загляне сонца і ў наша аконца»
(да 140 годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы).
Вернуться к новостям
|
Поиск по сайту
Поиск через EDS
Наши контакты
Наш QR-код
Консультации
В помощь научной деятельности
Виртуальные выставки
Тестовые доступы
Ресурсы по подписке
Наши опросы
Наш университет
С юмором о библиотеках
Ближайшие даты
Перевод сайта
Подписка на новости
Ошибка в тексте?
Счетчики
|