«Справа Боскай наканаванасці»
2020-04-08 3193
Паважаныя чытачы!
Абанемент вучэбнай літаратуры запрашае Вас да прагляду прэзентацыі «Справа Боскай наканаванасці» (да 315-годдзя з дня нараджэння Францішкі Уршулі Радзівіл, пісьменніцы, паэтэсы, першай жанчыны-драматурга ў ВКЛ, заснавальніцы Нясвіжскага тэатра Радзівілаў
Жанчыны, якія ў XVIII ст. браліся за пяро, рэдка ўсведамлялі сябе пісьменніцамі, літаратурны занятак не з'яуляўся асноўным відам іх дзейнасці, не прыносіў прыбытку і займаў далека не першае месца ў прыватным жыцці. Францішка Уршуля Радзівіл не была выключэннем: добра адукаваная, энергічная гаспадыня Нясвіжа займалася гаспадаркай, ладзіла шматлікія культурныя імпрэзы і мерапрыемствы, дбала пра выхаванне і адукацыю сваіх дзяцей. Пры гэтым княгіня Радзівіл здолела пакінуць пасля сябе тэматычна багатую і жанрава-разнастайную спадчыну: празаічныя і паэтычныя лісты, прынагодныя, сатырычныя, рэлігійныя і любоўныя вершы, загадкі, драматычныя творы і нават маральна-філасоўскія трактаты.
Творчая дзейнасць Францішкі Уршулі Радзівіл мела вялікае значэнне ў станаўленні прыдворных тэатраў XVIII стагоддзя на беларускай зямлі. Першыя тэатральная пастаноўка адбылася ў 1746 годзе, на некалькі гадоў раней чым у Расіі і Польшчы.
Вернуться в каталог новостей за 2020 год
|
Поиск по сайту
Поиск через EDS
Наши контакты
Наш QR-код
Консультации
В помощь научной деятельности
Виртуальные выставки
Тестовые доступы
Ресурсы по подписке
Наши опросы
Наш университет
С юмором о библиотеках
Ближайшие даты
Перевод сайта
Подписка на новости
Ошибка в тексте?
Счетчики
|