Паважаныя чытачы! Сёлета адзначаецца 130-год з дня нараджэння Канстанцыі Буйло, нашай зямлячкі, паэтэсы, заслужанага дзеяча культуры Беларусі. Асноўныя тэмы яе творчасцi – лёс народа i асобных людзей, працоўны ўздым, узаемаадносiны памiж людзьмi. Стаяла ля вытокаў беларускай лiтаратуры, была першапраходцам, асаблiва ў станаўленнi так званай жаночай паэзii, падмурак якой яна закладвала разам з Цёткай (Алаiзай Пашкевiч).
Хоць жыццё трымала паэтэсу далёка ад Беларусi, пiсала яна толькi на беларускай мове. П’есы Канстанцыі Буйло шырока ставілі драматычныя аматарскія гурткі і паўпрафесійныя калектывы. Напісала кніжкі вершаў для дзяцей. Многія вершы паэтэсы пакладзены на музыку. Асабліва шырокую вядомасць займела песня «Люблю», якая стала народнай.
З гэтай нагоды супрацоўнікі бібліятэкі запрашаюць Вас да прагляду прэзентацыі “Доўгая дарога ў родны край: беларуская паэтка Канстанцыя Буйло”
Вернуться к новостям