2022 год – юбілейны для нашай краіны. У далёкім 1882 годзе нарадзіўся выдатны сын Беларусі, волат мастацкага слова – Янка Купала. Нягледзячы на стагоддзі, ён і сёння зорка першай велічыні на небасхіле літаратурнай нівы. Яго творы, нібы чароўны ключ, якім можна адамкнуць шматпакутную гісторыю беларускага народа.
Творчасць Янкі Купалы – набытак беларускай нацыянальнай культуры. Як аўтарытэтна сказаў Якуб Колас, “нельга ўявіць беларускі народ без такой велічнай постаці, як Янка Купала”. Творчасць Купалы, як і творчасць Коласа, Багдановіча, Гарэцкага, Гаруна, Цеткі – вынік пэўнага этапу духоўнага развіцця беларускага народа. Яго паэзія дае яскравае ўяўленне аб самых істотных рысах беларускага характару – чалавечай годнасці, духоўнасці, тэлерантнасці. Супрацоўнікі бібліятэкі запрашаюць Вас да прагляду прэзентацыі «Загляне сонца і ў наша аконца» (да 140 годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы).
Вернуться к новостям