Літаратурная сустрэча “Беларусь – маё натхненне”RSS

 2019-11-27   123


Людміла Антонаўна Кебіч - старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі – завітала ў наш універсітэт 26.11.19 г. Аўтар трынаццаці кніг паэзіі і прозы для дзяцей і дарослых, яна сустрэлася са студэнтамі 2 курса ЛФ з прэзентацыяй кнігі “Бэзавы дом”. Прагучалі вершы, прысвечаныя малой радзіме, Беларусі, гораду Гродна, вёсцы; вершы, напісаныя ў дарозе – роздумы і ўражанні ад тых мясцін, якія яна наведала. “З Краснасельскіх крыніц”, “Вясковая сімфонія”, “Лепшы горад зямлі”, “Беларусь – маё натхненне”, “Вершы з дарогі” – ўсе гэтыя раздзелы кнігі адлюстроўваюць любоў Людмілы Антонаўны да Беларусі. Таксама студэнты слухалі песні, напісаныя на вершы паэтэсы, да некаторых музыку напісала яна сама (“Лепшы горад зямлі”, “Пераборы”, “Густы туман”). Людміла Антонаўна пазнаёміла студэнтаў з перспектывамі сваёй працы: “У нас шмат талентаў на Гродзеншчыне, таму мы адкрылі літаратурную школу. Сюды прыходзяць усе, хто хоча пісаць – цікава, прыгожа, прафесійна. Узрост не абмежаваны: ад школьнікаў да пенсіянераў. Акрамя таго, ёсць дыскусійны клуб, пляцоўка для дыскусій, магчымасць выказаць сваю думку, свае аргументы па пэўнай тэме.” Літаратурная сустрэча завяршылася пажаданнем студэнтам:

Беларусь – краіна для цябе:
Калі ты адважны, крэатыўны,
Не ў нуцьбе жывеш, а ў барацьбе,
За прагрэс і вынік рэактыўны.

Прагледзець фотасправаздачу


Вернуться к новостям

Контакты

Консультации

Онлайн-запись

В помощь научной деятельности

Виртуальные выставки

  • Тестовые доступы

    Ресурсы по подписке

    Наши опросы

    С юмором о библиотеках

    Ближайшие даты

    Календарь медицинских праздников и событий

    Ошибка в тексте?