▲ Наверх

Старая версия сайта УО ГрГМУ На главную Карта сайта Напишите нам письмо


Абонемент художественной литературы и искусства приглашает вас на просмотр выставки "Багацце беларускага фальклору".

Песні і казкі, легенды і паданні, прыказкі і загадкі роднага краю! Колькі ў іх глыбокай мудрасці і высокай паэзіі, колькі святла душы таго, хто стварыў - душы працоўнага люду! Колькі жыццёвай сілы і хараства ў іх мове! І як жа важна кожнаму чалавеку з маладых гадоў далучыцца душою да паэтычных і моўных скарбаў свайго народа - так, каб праз усё жыццё адчуваць патрэбу зноў і зноў прыгубіць сэрцам з гэтай цудоўнай невычэрпнай крыніцы, а прыгубіўшы - адчуць, як ты мацнееш духам, святлееш думкай, дужэеш і акрыляешся на додрыя людскія справы!

"Багацце беларускага фальклору"

А на Купалу
Рана сонца іграла -
Рана сонца іграла
На добрыя годы -
На добрыя годы,
На цёплыя росы -
На цёплыя росы,
На хлябы ўраджаі -
На хлябы ўраджаі.

85.12(4Беи)
С22

Сахута, Яўген Міхайлавіч.

Сучаснае народнае мастацтва Беларусі [Текст] / Я. М. Сахута. - Мінск : Беларусь, 2013. - 255 с. : іл.

63.5(4Беи)
Т65

Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 3. Гродзенскае Панямонне. У 2 кн. Кн. 1 [Текст] / В. І. Басько [і інш.] ; аўт. ідэі Т. Б. Варфаламеева ; агул. рэд. Т. Б. Варфаламеева. - Мінск : Выш. шк., 2006. - 608 с. : іл.

Трэці том шасцітомнага выдання "Традыцыйная мастацкая культура беларусаў" падрыхтаваны па выніках трохгадовага (1999—2001) комплекснага фальклорна-этнаграфічнага даследавання традыцыйнай мастацкай культуры рэгіёна Гродзенскага Панямоння, выкананага калектывам супрацоўнікаў лабараторыі традыцыйнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры, і складаецца з дзвюх кніг.

У кнігу першую ўвайшлі матэрыялы, якія даюць уяўленне аб адметных асаблівасцях асноўных відаў і жанраў мясцовай традыцыйнай культуры: каляндарных і сямейных звычаяў і абрадаў, песеннага і інструментальнага фальклору.

Выданне ілюстравана фатаграфічнымі і нотнымі матэрыяламі.

Разлічана на навукоўцаў-гуманітарыяў, выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, настаўнікаў, работнікаў культуры, кіраўнікоў прафесійных і аматарскіх мастацкіх калектываў, шырокае кола зацікаўленых беларускім традыцыйным мастацтвам.

63.5(4Беи)
Б43

Беларусы [Текст] : сучасныя этнакультурныя працэсы / Г. І. Каспяровіч [і інш.] ; рэдкал.: А. І. Лакотка [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. - Мінск : Беларуская навука, 2009. - 605, [2] с. : цв.ил.

У выданні ўпершыню ў беларускай этналогіі на падставе матэрыялаў шматгадовых палявых экспедыцыйных даследаванняў, статыстычных і архіўных крыніц аналізуюцца сучасныя этнакультурныя працэсы, развіццё навуковай думкі аб паходжанні беларусаў, асноўныя фактары этнакультурнай дынамікі. Раскрываецца роля дзяржавы ў фарміраванні сучасных этнакультурных працэсаў, апісваюцца сучасныя святы, традыцыі сямейнага выхавання і этнакультурныя змены ў сям'і, прафесійная культура і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Кніга будзе карыснай для спецыялістаў дзяржаўных устаноў, выкладчыкаў ВНУ, а таксама этнолагаў, гісторыкаў, культуролагаў, сацыёлагаў, эканамістаў і для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі культуры беларусаў.

82.3(4Беи)
М152

Макарцоў, Мікола.

Беларусь святкуе [Текст] : сцэнарыі народных свят і абрадаў / М. Ф. Макарцоў. - Мінск : Чатыры чвэрці, 2000. - 132 с.

Прадстаўленыя ў зборніку сцэнарыі народных свят і абрадаў аўтар ствараў выкарыстоўваючы сабраныя ім узоры фальклору і творы класікаў оеларускаы літаратуры. У большасці яны былі пастаулены ім самім на сцэнічных пляцоўках і ў варыянтах тэатра пад адкрытым небам Відовішчы ўвасобленыя паводле гэтых сцэнарыяў прыхільна сустрэты гледачамі не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Сцэнарыі знойдуць выкарыстанне ў рэжысерау, работнiкаў культуры, у школьна-студэнцкім асяроддзі, а таксама будуць цікавымі шырокаму колу чытачоў, тым, хто неабыякавы да нацыянальнай культуры.

63.5(4Беи)
Д798

Дубянецкі, Эдуард Станіслававіч.

Таямніцы народнай душы [Текст] : кніга для вучняў : для сярэд. і ст. шк. узросту / Э. С. Дубянецкі. - Мінск : Народная асвета, 1995. - 47 с. - (Гэта ты, мая Беларусь).

На аснове разнастайных крыніц — этнаграфічных, фальклорных, літаратурных, філасофскіх — апавядаецца пра беларускі нацыянальны характар, пра тое, як на працягу многіх стагодцзяў у розных абставінах фарміраваліся асновы тых ці іншых рыс характару беларусаў.

82.3(4Беи)я73
Б43

Беларускі фальклор [Текст] : хрэстаматыя : вуч. дапамож. для студ. філалагіч. спец. вышэйш. навуч. устаноў / склад. К. П. Кабашнікаў, А. С. Ліс, А. С. Фядосік, І. К. Цішчанка. - Мінск : Вышэйш. шк., 1996. - 856 с.

У хрэстаматыі прадстаўлены лепшыя ўзоры каляндарна-абрадавай і сямейна-абрадавай паэзіі, казачнага эпасу, народнага тэатра, дзіцячага фальклору. Асобна пададзены фальклор рабочых, паэзія змагання і народна-паэтычная спадчына Заходняй Беларусі.

Трэцяе выданне выйшла ў 1985 г.

Скачать PDF-версию выставки

1 | 2 | 3

Вернуться на список тематических выставок

Поиск по сайту

Поиск через EDS


Наши контакты

Объединенная научная
медицинская библиотека
УО "ГрГМУ"

Адрес:230009,
Республика Беларусь,
г. Гродно, ул. Горького, 80

Заведующая библиотекой:

+375 152 446802
(тел./факс)

library@grsmu.by

Обратная связь


Мы в соцсетях

Наша группа В КонтактеНаша группа в Facebook

Наш QR-код

Консультации

Виртуальная справка

spravka@grsmu.by
info@grsmu.by


Подробнее
Пн - Пт: 9.00 - 17.00

Подробнее

В помощь научной деятельности

Виртуальные выставки

Тестовые доступы

Ресурсы по подписке

Наши опросы

Наш университет

С юмором о библиотеках

Ближайшие даты

Календарь медицинских праздников и событий

Перевод сайта

Подписка на новости

Ошибка в тексте?

Система Orphus

Счетчики

Яндекс.Метрика

Всего online: 2

  • в локальной сети ГрГМУ
  • 0
  • в сети Интернет
  • 2
    • image 01
    • image 06
    • image 07
    • image 05
    • image 05
    • image 03
    • image 02
    • image 04
    • image 05

    Copyright © Объединенная научная медицинская библиотека УО 'ГрГМУ'. Design by LyangnerHT, 2006 - 2017.