Гэта кніга пра Беларусь — своеасаблівае эсэ-даследаванне. Размова ў ёй ідзе пра прыроду рэспублікі, фауну і флору, фальклор і этнаграфію, пра сівую мінуўшчыну і сённяшні дзень. Гэта кніга пра любоў да Айчыны. Першае выданне выйшла ў 1977 годзе. Адметнасць і непаўторнасць новай кнігі пра Уладзіміра Караткевіча заклю-чаюцца найперш у тым, што яна нечым нагадвае сяброўскую сагу пра вялікага і легендарнага пісьменніка, пра чалавека, чые ўплывы на грамадскую думку, на фарміраванне гістарычнага светапогляду сучасніка працягваюцца і цяпер. Пер-шую частку зборніка складае эсэ празаіка, паэта, літаратуразнаўцы Алега Лойкі «Уладзімір Караткевіч, або Паэма Гарсія Лойкі», дзе не толькі канцэптуальна, але і лірычна, эмацыянальна, узнёсла асэнсавана постаць славутага творцы. Дру-гая частка зборніка — «Белая песня ў лугах залацістых...», дзе ўпершыню на-друкаваны паэтычныя творы самога У. Караткевіча на беларускай і рускай мовах, аўтапераклады асобных твораў на рускую мову і лісты паэта да Ніны Молевай. Трэцюю частку кнігі склалі вершы, урыўкі з паэм, эсэ, вытрымкі з нарысаў, кры-тычных артыкулаў як беларускіх, так і замежных пісьменнікаў, іншыя матэрыя-лы, прысвечаныя Уладзіміру Караткевічу. Свой исторический роман-детектив «Черный замок Ольшанский» известный белорусский писатель Владимир Короткевич посвятил событиям трехсотлетней давности, которые тесно переплетаются с событиями Великой Отечественной войны, с сегодняшним днем. Любовь, верность, победа добра над злом — вечны и никогда не теряют своей ценности,— утверждает автор.

Повесть «Дикая охота короля Стаха», также написанная в историко-романтическом плане, рассказывает о благородных и смелых людях, об их борьбе за светлые идеалы. В сборник вошли повести «Дикая охота короля Стаха», «Оружие», «Цыганский король» и «Седая легенда». Завершает книгу, вобравшую в себя произведения Короткевича на историческую тему, послесловие В. Захарова «Певец седых легенд и народных поверий». У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі аповесць «Чазенія» і такія апавя-данні, як «Паром набурнайрацэ», «Сіняя-сіняя...», «Кні-ганошы» і інш. Творы прасякнуты любоўю да прыроды і гісторыі роднай Беларусі, у іх апяваецца хараство і духоў-ная прыгажосць чалавека.

У аповесці «Чазенія» пісьменнік услаўляе духоўныя каштоўнасці — сяброўства, каханне, вернасць, а такса-ма апавядае пра нялёгкі маральны выбар закаханых людзей. Уладзімір Караткевіч... Пісьменнік, драматург, паэт, публі-цыст... Адзін з самых папулярных і любімых беларускіх аўтараў, які многа зрабіў для вяртання беларускаму народу гістарычнай памяці. Наш асаблівы боль і наша асаблівая радасць... У ліста-падзе 1990 года споўнілася 60 год з дня яго нараджэння (1930— 1984). Кніга А. Русецкага з'яўляецца адным з першых літара-турна-крытычных даследаванняў творчасці У. Караткевіча. Уладзімір Караткевіч апярэджваў свой час, узняў-ся над застойным канфармізмам, над паўсядзённасцю і бездухоўнасцю да вышыняў, з якіх добра відаць шляхі, што лучаць мінулае з будучыняй, чалавека з людзьмі і народамі. Пісьменнік незвычайнага, рэне-санснага таленту, ён стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле. I задача гэтай кнігі — растлумачыць, хаця б часткова, той фе-номен, імя якому Караткевіч. У кнізе змешчаны ма-люнкі пісьменніка.