У другой кнізе анталогіі прадстаўлены творы (поўнасцю або ва ўрыўках) беларускай літаратуры XX - пачатку XXI ст., пададзены кароткія звесткі пра жыццё і творчасць аўтараў, змешчаны кароткі слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў. Анталогія складзена на падставе вучэбнай праграмы па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных устаноў Рэспублікі Беларусь.
Разлічана на выкладчыкаў літаратуры, вучняў, абітурыентаў і студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца беларускай літаратурай і культурай.